Шаноўныя сябры!
Алімпіядны 2019-2020 навучальны год пачынаецца. Трынаццатага верасня (13.09.2019) можна будзе прыняць удзел у 6-й Іранскай Геаметрычнай Алімпіядзе. Месца правяздення — Ліцэй БДУ, аўд 233, пачатак прыкладна ў 14:30 (яўчэ удакладніцца), час працы — 270 хвілін.
Згодна з правіламі, IGO праходзіць для вучняў чатырох узроўняў:
Elementary з 7 па 8 класы (для нас — з 6 па 7);
Intermediate з 9 па 10 класы (для нас — з 8 па 9);
Advanced з 11 па 12 класы (для нас — з 10 па 11);
Free (незалежна ад навучання і ўзроста).
Задачы ўзроўня Free не адрозніваюцца ад задач узроўню Advanced.
Удзельнікам дазваляецца карыстацца любымі геаметрычнымі прыладамі (цыркуль, транспарцір, лінейка), усе электрычныя прылады забаронены.
Вынікі і працы лепшых чатырох ўдзельнікаў кожнага ўзроўню будуць адсылацца арганізатарам IGO і прымуць удзел у агульным міжнародным конкурсе.
Дзеля таго, каб удзельнічаць у алімпіядзе неабходна зарэгістравацца да восьмага верасня (08.09.2019) па спасылцы https://forms.gle/kaedXqcXDyM1ZCTy8